Мельянцоў: Калі людзей пачаць "вінціць", можа быць адваротны эфект

Мельянцоў: Калі людзей пачаць "вінціць", можа быць адваротны эфект

Госцем жывога эфіру Еўрарадыё стаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў. Ён выказаў сваё меркаванне пра сапраўдныя прычыны "дармаедскіх" пратэстаў і ролю апазіцыі ў іх. Прапануем вам запіс размовы, а таксама ўрыўкі з яе.

"Дармаедскі дэкрэт" ― гэта спускавы кручок пратэстаў, калі можна так сказаць. Ён стаў нагодай для людзей. Рассылка паўмільёна лістоў шчасця стала такім пляўком у душу народу.

"Прычына пратэстаў у тым, што апошнія некалькі гадоў паступова і няўхільна пагаршаецца ўзровень жыцця. Для выхаду на вуліцы быў патрэбны трыгер, затравачны крышталь".

"Палку рэпрэсій можна перагнуць. Калі вялікую колькасць азлобленых людзей пачаць "вінціць" і саджаць на суткі, то можа быць адваротны эфектф, прывесці да выбуху незадаволенасці".

"Улады дзейнічаюць досыць тонка. Нечым падобна на 2011 год. Калі, з аднаго боку, запалохваюць і застрашваюць палітызаваных актывістаў, але з, іншага боку, не чапалі працоўных. Была збалансаваная стратэгія. Але не факт, што яна спрацуе цяпер".

"Рэпрэсіі пакуль мяккія, так скажам. На пяць гадоў нікога не пасадзілі, нікога не збівалі, вадамёты не ўжывалі".

"Ва ўладаў вельмі вялікая матывацыя палепшыць адносіны з Захадам. Калі зноў “нарабіць” палітычных зняволеных, калі паказаць брутальнасць, то шанс на нармалізацыю адносінаў з Захадам мізарнее".

"Апазіцыя скарысталася гэтай сітуацыяй. Досыць эфектыўна. Яны самі спрацавалі вельмі добра на мабілізацыю людзей. Усе гэтыя акцыі насамрэч арганізаваныя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі