Меркель і Аланд прыляцелі ў Маскву для перамоваў з Пуціным
Канцлер Германіі і прэзідэнт Францыі прыбылі ў Маскву для ўдзелу ў перамовах з прэзідэнтам Расіі па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.
Як паведамляе Interfax.ru, самалёты Ангелы Меркель і Франсуа Аланда прызямліліся ва ўрадавым аэрапорце “Унукава-2”.
Нагадаем, што ўчора еўрапейскія кіраўнікі наведалі Кіеў, дзе адбылася іх сустрэча з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Паводле вынікаў перамоваў у Кіеве лідэры трох краін устрымаліся ад каментароў для прэсы.
Між тым, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы заявіў, што на гэтай сустрэчы распрацоўваліся “абсалютна новыя прапановы” па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны.
Фота: ЕРА/ТАСС