Міла Ёвавіч выйшла замуж

У суботу, 22 жніўня, знакамітая галівудская актрыса Міла Ёвавіч выйшла замуж за рэжысёра Пола Андэрсана, бацьку яе дачкі Эвэ Габо, якая нарадзілася 4 лістапада 2007 года. Даволі сціплая цырымонія прайшла ў доме актрысы ў Бэвэрлі-Хілс.
33-гадовая нявеста была ў сукенцы ў стылі 60-х гадоў уласнага дызайну.

З галівудскім рэжысёрам Полам Андэрсанам Міла  пазнаёмілася ў 2002 годзе на здымках фільма "Прыстанак зла", у якім грала галоўную ролю.

Ёвавіч ужо двойчы была замужам. Прычым  другім яе мужам стаў вядомы французскі рэжысёр Люк Бессон.

Корреспондент.net
Фота: theinsider.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі