Міліцыя будзе выстаўляць пасты і абмяжоўваць рух па ўсёй Беларусі

Міліцэйская трэніроўка

Міліцэйская трэніроўка / МУС

Ва ўсіх тэрытарыяльных органах МУС па 30 верасня будуць праходзіць трэніроўкі па зладжанасці дзеянняў асабовага складу ў асаблівых умовах, паведамляе прэс-служба ведамства.

Міліцыя будзе адпрацоўваць алгарытм затрымання ўмоўных правапарушальнікаў у населеных пунктах.

"Па гэтай прычыне на асобных тэрыторыях магчымыя абмежаванні руху транспарту і пешаходаў, выстаўленне пастоў, правядзенне іншых абмежавальных мерапрыемстваў", — папярэджваюць у МУС.

Сілавікі кажуць, што гэта часовыя нязручнасці, і просяць з разуменнем паставіцца да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі