Міліцыя: "Фота з публічным сэксам на вуліцы Скрыпнікава" ўзятае з інтэрнэту

Міліцыя: "Фота з публічным сэксам на вуліцы Скрыпнікава" ўзятае з інтэрнэту

Мінская міліцыя абнародавала вынікі праверкі скандальнага фота з публічным сэксам на вуліцы Скрыпнікава ў сталіцы. Як напісала ў Фэйсбуку супрацоўніца прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова, праверку правяло ўпраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.  

"Высветлілася, што здымак не мае дачынення да Фрунзенскага раёна г.Мінска. Па словах аўтара публікацыі, фатаграфія проста была ўзятая з сеткі інтэрнэт. Паходжанне здымка невядомае", — адзначаецца ў паведамленні.

Скандальны фотаздымак узарваў сацсеткі на пачатку тыдня. На ім відаць, як маладыя людзі займаюцца сэксам на вуліцы. Паведамлялася, быццам падзея адбылася а палове шостай раніцы на вуліцы Скрыпнікава ў мінскім раёне Сухарава.

Міліцыя заяўляла, што пасля праверкі дасць прававую ацэнку як дзеянням маладых людзей, так і распаўсюджвальнікаў фатаграфіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі