Міліцыя: каля Дома правасуддзя затрымалі 14 чалавек

Міліцыя: каля Дома правасуддзя затрымалі 14 чалавек

Каля Дома правасуддзя 14 траўня затрымалі 14 чалавек, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале мінская міліцыя. Як заяўляюць міліцыянты, затрыманыя "не выканалі законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі".

"Праваахоўнікі неаднаразова папярэджвалі прысутных аб незаконнасці правядзення масавых мерапрыемстваў і папрасілі разысціся. Названыя грамадзяне дастаўленыя ў тэрытарыяльнае РУУС г. Мінска для разбіральніцтва", — кажа прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі падтрымаць фігурантаў "справы студэнтаў". Суд па гэтай справе пачаўся сёння ў Кастрычніцкім судзе Мінска (у Доме правасуддзя). Аднак у залу пусцілі толькі блізкіх сваякоў падсудных і дзяржаўных журналістаў. Астатніх заклікалі разысціся. Калі прысутныя сталі разыходзіцца, сілавікі пачалі затрыманні.

Вядома, што сярод затрыманых — палітык Анатоль Лябедзька і журналіста TUT.by Любоў Каспяровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі