Міліцыя пракаментавала мужчыну з голым чэлесам на рэпетыцыі параду

Міліцыя пракаментавала мужчыну з голым чэлесам на рэпетыцыі параду

ГУУС Мінгарвыканкама пракаментавала здарэнне з мужчынам, які агаліў геніталіі на рэпетыцыі парад ў Мінску 24 чэрвеня. 

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 24 чэрвеня на вуліцы Арлоўскай мужчына выскачыў да ўдзельнікаў параду, зняў нагавіцы і паказаў геніталіі. Да яго падыйшоў міліцыянт, але мужчына стукнуў міліцыянта ў твар і ўцёк. 

Каментуючы здарэнне, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніка міліцыі Міхаіл Грыб заявіў, што сваімі дзеяннямі мужчына груба парушыў грамадскі парадак і выказаў відавочную непавагу да грамадства.

Мужчыну затрымалі і пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі