Міліцыя шукае кіроўцу машыны, пашкоджанай выбухам газу ў Брэсце
У Брэсце міліцыя шукае кіроўцу легкавога аўтамабіля, у якім падчас запраўкі выбухнуў газавы балон. Сам мужчына ўцёк з месца здарэння, перадае БЕЛТА словы афіцыйнага прадстаўніка УУС аблвыканкама Сяргея Дучэнкі.
Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся каля 8.30 на аўтамабільнай газанапаўняльняй кампрэсарнай станцыі па вуліцы Ясеневай у Брэсце. Мужчына запраўляў газам легкавы аўтамабіль, калі выбухнуў газавы балон.
Міліцыянты выехалі на месца здарэння, аднак нічога там не пабачылі. Да іх прыезду кіроўца самавольна адбуксіраваў пашкоджаны аўтамабіль і ўцёк разам з ім.