Міліцыя затрымлівала ў Мінску відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку

Як паведамляе БелаПАН, Васіля Сямашку міліцыянты затрымалі ў той момант, калі ён здымаў на відэакамеру актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", якія выходзілі з будынка. Нагадаем, у суботу міліцыя затрымала каля 30 актывістаў, якія былі ў мінскім офісе. На аўтазаку іх прывезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Іх ужо пачалі паступова выпускаць.



Васіля Сямашку пратрымалі каля гадзіны, быў выдалены зняты ім відэаматэрыял. Цяпер ён ужо на волі.

 

У Мінску сёння затрыманыя дзясяткі чалавек (фота, відэа)
 


Фота — mfront.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі