Мінабароны Беларусі праводзіць збор афіцэраў-ідэолагаў

Збор афіцэраў-ідэолагаў / прэс-служба Мінабароны
Збор афіцэраў-ідэолагаў / прэс-служба Мінабароны

23 лістапада пачаўся двухдзённы комплексны збор беларускіх афіцэраў-ідэолагаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Збор праходзіць у Печах пад Барысавам, на базе 72-га гвардзейскага Аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і 227-га агульнавайсковага палігона.

"Падчас збору з афіцэрамі будуць праведзеныя інструктарска-метадычныя і практычныя заняткі на актуальныя тэмы", — перадае прэс-служба.

Як паведамлялася раней, цяпер Мінабароны таксама выклікае ў ваенкаматы ваеннаабавязаных для зверкі даных. Гэтая зверка павінна закончыцца да Новага года.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі