Мінабароны Брытаніі вінаваціць Расію ў спробах дэстабілізаваць Захад
Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан лічыць, што Расія спрабуе дэстабілізаваць Захад і падзяліць альянс NATO.
"Расія спрабуе дэстабілізаваць Захад, спрабуе падзяліць альянс. Адзін з ключавых момантаў у тым, што альянс гэта разумее, што ён павінен аб'яднацца ў барацьбе з усімі гэтымі пагрозамі", — цытуе РБК словы Фэлана. Брытанскі міністр дадаў, што NATO мусіць трымацца адзіным фронтам перад любой пагрозай — будзе гэта тэрарызм, расійская агрэсія або кіберпагрозы.
Таксама ён раскрытыкаваў Маскву за ўмяшанне ў выбары Балгарыі ды Францыі. Па словах Фэлана, "мяккую прапаганду" Расія вядзе праз тэлеканал, які мае ў Вялікабрытаніі. Расійскія навінавыя агенцтвы таксама ўплываюць на Вялікабрытанію. Палітык заклікаў вельмі пільна ставіцца да ўсялякіх дзеянняў Расіі.
Раней Фэлан казаў, што Расія мусіць змяніць сваю тактыку, каб палепшыць адносіны з Захадам. Ён выказваў надзею, што афіцыйная Масква будзе прытрымлівацца мінскіх пагадненняў, а таксама стане "стрымліваць сваю безразважлівую ваенную дзейнасць і каналы дэзінфармацыі".