Мінабароны: вайскоўцы не пацярпелі, салютныя ўстаноўкі і зарады купілі ў Расіі

Мінабароны: вайскоўцы не пацярпелі, салютныя ўстаноўкі і зарады купілі ў Расіі

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі ў Telegram паведаміла, што падчас салюту 3 ліпеня ў Мінску вайскоўцы не пацярпелі. Як інфармуе Следчы камітэт, адбылося чатыры выбухі "феерверачных вырабаў", салютныя ўстаноўкі былі разбураныя, разляцеліся аскепкі, якія паранілі людзей (адна загінулая, дзевяць параненых). Распачатая крымінальная справа. 

Мінабароны паведамляе, што падрывы адбыліся ў трох з шасці месцаў, у іх салют спынілі. Мяркуецца, што прычынай здарэння маглі стаць няякасныя зарады калібра 195 мм (СК адпрацоўвае і іншыя версіі). У паведамленні Мінабароны адзначаецца, што ўсе меры бяспекі былі выкананы, а задзейнічаныя вайскоўцы прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. Ёсць відэаздымка працэсу зараджвання салютных установак. Дарэчы, у ведамстве падкрэсліваюць, што і ўстаноўкі, і "феерверачныя вырабы" былі набытыя ў расійскім ААТ "Пиро-Росс" (г. Сергіеў Пасад). Здарэнне называецца "вельмі рэдкім выпадкам" і раней нічога падобнага не было зафіксавана.

Мінабароны выказала спачуванні родным і блізкім загінулай жанчыны і аказвае ім неабходную дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі