Мінадукацыі абвяргае асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак у школах

Школа, ілюстрацыйнае фота

Школа, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by

Міністэрства адукацыі абвяргае звесткі, што ў некаторых беларускіх школах плануецца ўвесці асобнае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак.

"Звяртаем Вашу ўвагу, што гэтыя даныя не адпавядаюць рэчаіснасці і з'яўляюцца фэйкам. Міністэрства адукацыі ніколі не праводзіла і не плануе праводзіць падобныя эксперыменты", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Звесткі пра такі эксперымент з'явіліся два тыдні таму. Паведамлялася, быццам правядуць яго ў 14 школах краіны. 

Таксама ў гэтых школах, як гаварылася, дзеці будуць займацца паводле "здароўезберагальнай" методыкі расійскага навукоўца, лекара і педагога Уладзіміра Базарнага. Частка заняткаў пры гэтым будзе адбывацца стоячы. Раней такі эксперымент праводзілі ў адной з наваполацкіх школ. Прарасійскія актывісты аб'яўлялі, быццам Мінадукацыі прызнала эксперымент удалым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі