Мінадукацыі не верыць у сапраўднасць відэа з "загонам у БРСМ"

Мінадукацыі не верыць у сапраўднасць відэа з "загонам у БРСМ"

Мінадукацыі выступіла з афіцыйным каментаром з нагоды відэа пра "загон у БРСМ". Сам ролік у заяве прэс-службы названы фэйкам.

"Яго змест выклікае шмат пытанняў. Пры гэтым не ясна ні паходжанне роліка, ні тое, ці мела такая сітуацыя месца ў рэчаіснасці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка", — гаворыцца ў заяве.

Міністэрства адукацыі не будзе праводзіць ніякіх расследаванняў з нагоды скандальнага відэароліка і адмаўляецца даваць каментары на гэты конт.

"Разам з тым пазіцыя міністэрства выразная. Недапушчальна прымусовае ўступленне ў члены БРСМ. Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць не можа. БРСМ — добраахвотнае грамадскае аб'яднанне", — падкрэсліваецца ў каментары прэс-службы.

Відэа з мінскай гімназіі, дзе вучняў прымушаюць запісацца ў БРСМ, было абнародаванае 30 кастрычніка і атрымала шырокі розгалас. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі