Мінчане патрацілі на кірмашах падчас выбараў 900 тысяч долараў

Мінчане патрацілі на кірмашах падчас выбараў 900 тысяч долараў

У Мінску на сельскагаспадарчых кірмашах, якія прайшлі 11 кастрычніка падчас прэзідэнцкіх выбараў, рэалізавана прадукцыі на 13,5 мільярда рублёў або на 900 тысяч долараў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага ранка Мінгарвыканкама.

Удзел у кірмашах прынялі 526 суб’ектаў гаспадарання. Прадалі 312 тонаў садавіны і гародніны, 12 тонаў мяса і каўбасаў, 9 тонаў рыбы і рыбапрадуктаў, а таксама 19 тонаў іншай харчовай прадукцыі (кандытарскіх вырабаў, хлебабулачнай прадукцыі і нехарчовых тавараў).

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі