Мінчанін з абмежаванымі магчымасцямі стаў трэнерам па марскім більярдзе
Яўген Марозаў праводзіць трэніроўкі ў двух сацыяльных цэнтрах і ўдзельнічае ў чэмпіянатах у Беларусі і за мяжой (відэа)
Яўген Марозаў — першы беларус з абмежаванымі магчымасцямі, які стаў трэнерам па марскім більярдзе (новусе) у нашай краіне. Новус не адносіцца да алімпійскіх відаў спорту, таму ў ім няма падзелу на гульцоў з інваліднасцю і без яе. І ў выніку ён спрыяе большай сацыяльнай інтэграцыі людзей з інваліднасцю. Яўген праводзіць трэніроўкі ў двух сацыяльных цэнтрах у Мінску і бярэ ўдзел у міжнародных чэмпіянатах па новусе ў Беларусі і за мяжой.
У нашай краіне больш за 500 тысяч людзей з інваліднасцю, аднак большасць з іх застаецца незаўважнай у грамадстве.
Відэасюжэт падрыхтаваны ў межах праекта "Грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі: асобы, супольнасці, тэмы" (Мінская міжнародная Медыяшкола).
Здымкі і мантаж: Агнія Асановіч, Алеся Песенка, Дар’я Падбярэзская
Сцэнар: Алеся Песенка
Закадравы голас: Агнія Асановіч