Мінчанка хавала марыхуану ў "Кіндэр-сюрпрызе" (відэа)
Гэтак яна ішла на спартовае мерапрыемства.
28-гадовую мінчанку затрымалі міліцыянты, калі яна ішла на спартова-відовішчнае мерапрыемства, паведамляе БЕЛТА.
Падчас догляду ў яе знайшлі пластмасавы кантэйнер з-пад шакаладнага яйка "Кіндэр-сюрпрыз". У гэтым кантэйнеры дзяўчына спрабавала пранесці пакецік з марыхуанай.
Супрацоўнікі наркакантролю правялі дзяўчыну для далейшага разбору ў Цэнтральнае РУУС. На яе пачалі крымінальную справу. Мінчанцы можа пагражаць пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.