Мінчук публікаваў у сацсетках фота свайго полавага органа
Супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі 32-гадовага жыхара сталіцы. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, мужчына размяшчаў у сацсетках на сайтах знаёмстваў фатаграфію свайго полавага органа. Рабіў ён гэта, каб прыцягнуць увагу дзяўчат і пазнаёміцца з імі.
Паведамляецца, што мужчына — ураджэнец Драгічынскага раёна Брэстчыны. У Мінску ён жыў у кватэры ў сваёй дзяўчыны.
На затрыманага пачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Фота: zhodinonews.by