Мінчука будуць судзіць у Беларусі за вываз цыгарэт у Еўрасаюз

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота

Цыгарэты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пракуратура перадала ў суд крымінальную справу на 44-гадовага менчука. Яго вінавацяць у прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі, спалучанай з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры, здзейсненай арганізаванай групай (ч. 3 арт. 233 КК).

Абвінавачанне сцвярджае, што жніўні-кастрычніку 2020 года мужчына з яшчэ двума мінчукамі ды іншымі ўдзельнікамі групы перавёз праз мяжу і прадаў цыгарэты без спецыяльнага дазволу. Цыгарэтную кантрабанду яны нібыта перавозілі паветраным транспартам у алюмініевых кантэёнерах.

Пазней выявілася, што яны прадалі не менш за 18 тысяч пачкаў цыгарэт, вырабленых на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман". Таксама сцвярджаецца, што абвінавачаны планаваў такім самым шляхам пераправіць за мяжу яшчэ каля 2000 цыгарэт, але іх выявілі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні падчас надгляду грузаў.

Даход удзельнікаў групы ад кантрабандных тавараў склаў 347 тысяч рублёў.

"Характэрна, што даход, атрыманы злачынным шляхам, выплачаны ў добраахвотным парадку шляхам пералічэння на разліковы рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, пры гэтым таксама ўнесена крымінальна-прававая кампенсацыя ў памеры 100% такога даходу", — заяўляюць у пракуратуры.

У выніку двух абвінавачаных па гэтай справе вызвалілі ад крымінальнай адказнасці. Адзіны мінчук, якога будуць судзіць, застаецца на волі пад асабістым паручальніцтвам.

Цыгарэты — адзін з самых папулярных кантрабандных тавараў, якія вязуць з Беларусі ў краіны ЕС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі