Мінчука, які паказаў чэлес вайсковаму параду, будуць судзіць

Мінчука, які паказаў чэлес вайсковаму параду, будуць судзіць

Мінчука, які паказаў аголены чэлес рэпетыцыі вайсковага парада, будуць судзіць. Яго вінавацяць у хуліганстве і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова

Справу расследаваў Цэнтральны (г. Мінска) райаддзел Следчага камітэта. 

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 24 чэрвеня, калі калона вайсковай тэхнікі войскаў Мінскага гарнізона ішла па вуліцы Арлоўскай, 33-гадовы мінчук выйшаў на сярэдзіну праезнай часткі, а потым агаліў і прадэманстраваў свае палавыя органы прысутным. Гэты ўчынак нецвярозага мужчыны зняў на відэа адзін з відавочцаў і выклаў у інтэрнэт. 

"Дадзеныя дзеянні мужчына здзейсніў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы непавагу да грамадства, нормам маралі і маральнасці. Хуліганскія дзеянні мужчыны былі спынены супрацоўнікам ДАІ, які нёс службу на дадзеным участку", — паведамляе Ганчарова.

Хаця міліцыянт патрабаваў, каб мінчук спыніўся і сышоў з праезнай часткі, мужчына нецэнзурна лаяўся і спрабаваў некалькі разоў стукнуць супрацоўніка ДАІ. Парушальніка затрымалі з дапамогай людзей, якія былі непадалёк, адзначае следства. 

Падчас расследавання былі выяўленыя ўсе акалічнасці здарэння. Сам парушальнік знаходзіцца пад вартай. Сваю віну ён прызнаў падчас следства.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі