Мінчука затрымалі за пагрозы расійскаму прапагандысту

Мінчука затрымалі за пагрозы расійскаму прапагандысту

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 47-гадовага мужчыну, які працуе ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры сталіцы, паведамляе ТГ-канал ведамства.

Нагодай стала скарга 31-гадовага журналіста "Russia Today" Канстанціна Прыдыбайлы, вядомага сваімі адыёзнымі рэпартажамі з Беларусі. Прыдыбайла паскардзіўся ў міліцыю на тэлефанаванне з пагрозамі. 

На запісе, які апублікавалі міліцыянты, чуваць такую размову:

— Пазнаў мяне?
— Не пазнаў.
— Мяне клічуць твой п*****ц.

Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі мінчука. На яго пачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.

Нагадаем, што за чатыры месяцы ў Беларусі не пачалі ніводнай справы па фактах збіцця, катаванняў і здзекаў, учыненых сілавікамі. Паведамляецца, што не выяўлены склад злачынства. Нават калі пры гэтым медыкі зафіксавалі пераломы абедзвюх рук, як у выпадку з гродзенскім журналістам Русланам Кулевічам, альбо пералом носа — як у Антона Трафімовіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі