"У апошнія дні людзі сталі заўважаць, што ў кватэрах і месцах агульнага карыстання, нават пасля ўмацавання калоны, сталі з'яўляцца новыя расколіны. Але ж ёсць яшчэ і нежылыя памяшканні на першых паверхах, якія пустуюць. Людзі ўзялі ключы і ў памяшканні трэцяга пад'езда выявілі, што разбураецца яшчэ адна апорная калона. Прычым вонкава выгляд у яе яшчэ горшы, чым у той, што ўмацавалі. Зразумела, што ўсё ў паніцы", — распавядае жыхарка дома Ірына.
Жыхары кажуць, што новыя расколіны з'яўляюцца не толькі ў месцах агульнага карыстання, але і ў кватэрах.
Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская супакоіла журналістаў: "На месцы працуюць спецыялісты і пастаянна адсочваюць сітуацыю. Будынак паводзіць сябе стабільна. Акрамя гэтага, з сённяшняга дня спецыялісты ЖЭУ №1 Савецкага раёна пачынаюць абследаванне кватэр, нежылых памяшканняў і месцаў агульнага карыстання для складання дэфектных актаў і ўстаноўкі маячкоў (там, дзе будзе неабходнасць, у тым ліку і ў кватэрах). Для абследавання усяго будынка, складання дэфектнага акта з наступным заключэннем аб прычынах ўзнікнення пашкоджанняў жылых памяшканняў ЖКГ Савецкага раёна ўжо заключыла дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй "Будрэканструкцыя".
Нешчаслівы дом — даўгабуд. За час яго будаўніцтва змяніліся чатыры падрадчыкі. Жыхары мяркуюць, што няякасныя калоны былі залітыя яшчэ першым падрадчыкам — турэцкай кампаніяй "Лайрон", якая збанкрутавала ў 2013 годзе.