Мінэканомікі: Інфляцыя ў 2014 годзе — да 11%, а долар — да 9800 рублёў
Такія памеры ў макрапрагноз на 2014 год заклала Міністэрства эканомікі.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
Таксама чыноўнік паведаміў, што ўздымецца ўзровень аплаты камунальных паслуг. "Мы заўсёды казалі, што насельніцтва неапраўдана мала плаціць за паслугі. Сёння ўзровень пакрыцця — 24%. На наступны год мы разлічваем на павышэнне рэальных заробкаў і ўзровень пакрыцця 30-35%", — перадае interfax.by словы Ярашэнкі.
"З улікам таго, што манетарная інфляцыя складзе 6% у 2014 годзе, снежань да снежня, мы разлічваем не перасягнуць планку ў 11% па росце спажывецкіх коштаў", — падкрэсліў чыноўнік.
Фота — telegraf.by