Мінэнерга Беларусі адмаўляе звесткі Літвы пра інцыдэнты на БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Міністэрства энергетыкі Беларусі выступіла з рэзкай заявай наконт звестак Літвы пра ініцыдэнты на БелАЭС

"Разгорнута чарговая інфармацыйная кампанія, накіраваная на фармаванне негатыўнага стаўлення да БелАЭС праз раздзіманне ўяўнай пагрозы станцыі для міжнароднай супольнасці", — абураюцца ў Мінэнерга. Беларускія ўлады лічаць, што літоўскі бок хоча ўскалыхнуць грамадскую думку, палітызаваць сітуацыю і дыскрэдытаваць нашу краіну на сусветнай арэне.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні літоўская разведка заявіла, што ўлады Беларусі і "Расатам" хавалі інцыдэнты, якія адбыліся на Беларускай АЭС. Сцвярджаецца, што ў траўні сістэмы кантролю БелАЭС выявілі расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара першага блока. А запланаванаму на 2022 год запуску рэактара другога блока перашкодзіла наяўнасць смолаў у вадзе, якая астуджае рэактар.

Мінэнерга Беларусі заяўляе, што падчас планавага рамонт, які праходзіў у 2022 годзе (ён, дарэчы, заняў паўгода) адбываўся кантроль металу абсталявання і трубаправодаў. "Па выніках дыягностыкі не было выяўлена ніводнага дэфекту, які ўяўляе пагрозу для ядзернай і радыяцыйнай бяспекі — тым больш, які патрабуе дэмантажу рэактара", — падкрэсліваюць у беларускім ведамстве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі