Мінэнерга: Інцыдэнтаў падчас будаўніча-мантажных працаў на БелАЭС не было
Ніякіх інцыдэнтаў падчас будаўніча-мантажных працаў на БелАЭС не была. Пра гэта БЕЛТА заявілі ў Міністэрстве энергетыкі, каментуючы заявы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы. Улады суседняй краіны паведамілі, што правяраюць інфармацыю наконт магчымага інцыдэнту на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС у Астраўцы на мінулым тыдні.
Літва сцвярджае, што новы інцыдэнт нашмат больш сур’ёзны, чым здарэнне ў красавіку, калі абрынулася апорная канструкцыя будынку ядзернага нагляду.
Паводле Мінэнерга, узвядзенне Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме, а кантроль за якасцю працаў вядзецца ў адпаведнасці з вызначаным рэгламентам.