Мінфін прапануе зрабіць назапашвальныя пенсіі абавязковымі

Мінфін прапануе зрабіць назапашвальныя пенсіі абавязковымі

Міністэрства фінансаў прапаноўвае знізіць нагрузку па ўнёсках у ФСАН для прадпрыемстваў і абавязаць грамадзянаў самастойна рабіць пенсійныя накапленні, а не толькі чакаць дапамогі ад дзяржавы. З такімі ідэямі выступіў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў у інтэрв’ю для жнівеньскага выпуску часопіса “Фінансы. Улік. Аўдыт”. Апроч таго, Мінфін выступае за перагляд і змяншэнне льготаў.

Чыноўнік мяркуе, што людзям, якія працуюць, з кожным годам усё складаней будзе забяспечваць пенсіямі людзей сталага веку.  Шляхам вырашэння гэтай праблемы ён называе павелічэнне пенсійнага ўзросту і кажа, што варта пачакаць вынікаў ад гэтых новых падыходаў, піша TUT.by

Каб забяспечыць людзям годную пенсію, трэба прастымуляваць грамдзянаў самастойна рабіць пенсійныя накапленні, разважае Селіверстаў. Аднак пакуль насельніцтва не рвецца да добраахвотнага страхавання сваіх пенсіяў, а чарада дэвальвацыяў падарвала давер да фінансавых інструментаў. Ён звяртае ўвагу, што людзі з высокім заробкам не назапашваюць сабе дадатковую пенсію, а наадварот маюць льготу і плацяць унёскі толькі з часткі прыбытку. Таму на дзяржаўным узроўні трэба паступова ўцягваць людзей у тое, каб яны разумна назапашвалі сродкі і, магчыма, варта зрабіць такую сістэму добраахвотна-прымусовай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі