Мінфін: Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,4 млрд долараў

Мінфін: Знешні дзярждоўг Беларусі складае 16,4 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня складаў 16,4 млрд долараў. З пачатку 2018 года ён зменшыўся на $332 млн ці на 2%, інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

За першыя пяць месяцаў бягучага года наша краіна прыцягнула знешніх дзяржаўных крэдытаў на суму 1 мільярд 64,9 млн долараў. 600 млн долараў — гэта еўрааблігацыі, 377 млн долараў паступілі ад ураду і банкаў Расіі, 33,1 млн долараў — ад банкаў Кітая. На пагашэнне знешняга дзярждоўга сёлета пайшоў 1 млрд 309,9 млн долараў.

Што да дзяржаўнага доўга Беларусі, то ён з пачатку 2018-га павялічыўся на 292,5 млн рублёў (на 0,7%) і складае 42,5 млрд рублёў. За гэты ж перыяд на 130,9 млн рублёў (на 1,4%) павялічыўся ўнутраны дзяржаўны доўг і складае 9,3 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі