Мінгандлю пачало праверку гандлёвай сеткі "Еўраопт"

Мінгандлю пачало правяраць, як гандлёвыя сеткі разлічваюцца з пастаўшчыкамі. "Праведзены аналіз сведчыць, што доля пратэрмінаванай запазычанасці ў яе агульным аб'ёме ў некаторых сетках часам перавышае 80%", — перадае БЕЛТА заяву прэс-службы ведамства.

У прыватнасці, факты парушэння пры разліках выявіліся падчас праверкі ТАА "Еўраторг", якая валодае гандлёвай сеткай "Еўраопт". Па асобных дамовах тэрміны аплаты, вызначаныя заканадаўствам, былі перавышаныя на 29 дзён. Паведамляецца, што падчас праверкі кампанія пагасіла пратэрмінаваную запазычанасць на суму больш за 25 млрд рублёў.

Фота — sfera-tv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі