Мінгандлю патрабуе, каб прадпрымальнікі вялі разлікі ў беларускіх рублях
Больш жорсткае пакаранне за незаконнае выкарыстанне замежнай валюты ў якасці плацёжнага сродку прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі.
Міністэрства гандлю Беларусі звярнула ўвагу прадпрымальнікаў на неабходнасць вядзення разлікаў са спажыўцамі ў беларускіх рублях. Заканадаўства нашай краіны прадугледжвае, што цэны на тавары мусяць пазначаныя выключна ў рублях. Гэта ж датычыць і інтэрнэт-крамаў.
Чыноўнікі адзначаюць, што разлікі ў замежнай валюце магчымыя толькі ў выпадках, абумоўленых заканадаўствам. Мінгандлю папярэджвае, што ў адваротным выпадку гэта будзе грубае парушэнне. У выніку, працу гандлёвага аб'екта, інтэрнэт-крамы могуць прыпыніць.
Парушэннем будзе лічыцца пазначэнне кошту тавараў, тарыфаў на працу і паслугі ў замежнай валюце ў рэкламе (гэта ж датычыць і інтэрнэт-рэкламы). Калі рэкламадаўца не мае дазволу на разлікі ў валюце, яго чакае штраф.
БЕЛТА нагадвае, што больш жорсткае пакаранне за незаконнае выкарыстанне замежнай валюты ў якасці плацёжнага сродку прадугледжвае ўказ кіраўніка краіны ад 9 студзеня бягучага года № 49.
У Беларусі мараторый на рост цэн збіраюцца адмяніць у другім квартале
Фота: Fotolia