Мінгарсавет адмяніў спецыяльныя стыпендыі 14 спартсменам

Некаторыя перспектыўныя спартсмены спынілі заняткі спортам

Некаторыя перспектыўныя спартсмены спынілі заняткі спортам / pixabay.com

Мінгарсавет адмяніў спецыяльныя стыпендыі 14 спартсменам. Як паведамляе minsknews.by, 10 з іх "значна знізілі вынікі", а чацвёра ўвогуле больш спортам не займаюцца. Яшчэ 12 атлетам памер выплат будзе зменшаны, паколькі яны "не дасягнулі запланаваных вынікаў".

Рашэнне аб выдзяленні стыпендый "для спартсменаў нацыянальных каманд па відах спорту, зборных каманд Беларусі па відах спорту, спартыўным рэзерве сталіцы" было прынятае ў красавіку. Цяпер жа ў яго дэпутаты ўнеслі змены. У спісе былі прозвішчы 211 спартсменаў. Да іх дадалі яшчэ спартсменку, якая "паказала высокія вынікі ў папярэдні перыяд" і была ўключана ў "спісачны склад зборнай Беларусі".

Мінгарсавет адмяніў спецыяльныя стыпендыі 14 спартсменам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі