Мінімальны заробак з 1 студзеня вырасце на 19%

Гэтае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада N1076, паведамляе interfax.by.



Акрамя таго, дакументам вызначаны памер гадзіннага мінімальнага заробку — 9890 рублёў (крыху больш за 1 долар).



Дарэчы, з 1 студзеня 2013 года памер мінімальнага заробку складае 1 млн 395 тысяч рублёў, гадзіннага мінімальнага заробку — 8340 рублёў.



Памеры мінімальнага заробку (месячнага і гадзіннага) усталёўваюцца штогод зыходзячы з запатрабаванняў работніка ў матэрыяльных выгодах і паслугах, эканамічных магчымасцяў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама наймальнікаў.



Фота —  aif.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі