Міністэрства прамысловасці: На МТЗ сапраўды знізілі заробкі рабочым
Чыноўнікі прызнаюць, што на Мінскім трактарным заводзе склалася складаная сітуацыя з выплатай заробкаў.
Аднак сцвярджаюць, што гэта адносіцца толькі да некаторых катэгорый працаўнікоў прадпрыемства.
"Тое, што заработная плата па асобных катэгорыях працаўнікоў на МТЗ была зніжаная, адпавядае сапраўднасці, — цытуе словы прэс-сакратара міністэрства прамысловасці Сяргея Шалая "Интерфакс-Запад". — Цяпер работнікі Мінпраму будуць разбірацца, з якой прычыны адбылося зніжэнне заробкаў, наколькі гэта было абаснавана".
Разам з тым ён не змог паведаміць, колькі менавіта рабочых звольніліся з МТЗ з прычыны зніжэння заробку.
Фота — bymedia.net