Міністэрства юстыцыі забрала ліцэнзіі ў некалькіх адвакатаў
Адвакацкая кантора, ілюстрацыйнае фота
Некалькі адвакатаў Мінскай гарадской калегіі засталіся без ліцэнзій пасля чарговай атэстацыі, якую правяла кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі, піша прэс-служба ведамства.
Камісія вынесла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій адвакатаў Святланы Кірылавай і Антона Навіцкага. Як паведамляецца, 21 снежня 2023 года кваліфікацыйная камісія выявіла "недастатковую кваліфікацыю адвакатаў".
Адваката Аляксея Сакалова пазбавілі ліцэнзіі праз "здзяйсненне правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката".
Таксама камісія заявіла пра немагчымасць выканання адвакатамі Наталляй Канода і Ігарам Рыжым сваіх прафесійных абавязкаў "з прычыны недастатковай кваліфікацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.