Міністр адукацыі асцерагаецца татальнай праверкі вучняў на наркотыкі
Міхаіл Жураўкоў выказаў стаўленне наконт выяўлення патэнцыйных наркаспажыўцоў сярод школьнікаў і навучэнцаў.
Мінадукацыі сумесна з Мінздароўем распрацавалі спецыяльныя тэсты на выяўленне патэнцыйных і дзейных наркаспажыўцоў сярод школьнікаў і навучэнцаў. Тэставанне ўключае 105 пытанняў, вакол яго вядуцца абмеркаванні. Хапае і крытыкаў, якія баяцца стыгматызацыі. А некаторыя лічаць, што сучасны навучэнец нават калі і спажывае, знойдзе спосаб падмануць тэсты.
“На мой погляд, у татальнай праверцы неабходнасці няма. Асабліва ў нашым грамадстве, — выказваецца тэлеканалу “Беларусь 1” міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. — Праверка на наркатычную залежнасць неабходная, калі самі бацькі папросяць гэта зрабіць. Гэта раз. Другое — калі праблему заўважаць педагогі і параяцца з бацькамі. Калі бацькі недобранадзейныя — то з псіхолагамі і ўрачамі. Але татальную праверку я б перасцярогся ўводзіць”.
Фота tut.by