Міністр эканомікі: сёлета знешні дзярждоўг Беларусі можа вырасці на 5 млрд
Альбо на 41,7%. Пра гэта Мікалай Снапкоў заявіў на паседжанні прэзідыума Савета міністраў.
Паводле прагнозаў, на канец 2013 года дзярждоўг можа дасягнуць 17 мільярдаў долараў. Такім чынам, яго адносіны да Валавога ўнутранага прадукта складуць 22,7%, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, на пачатак бягучага года дзяржаўная запазычанасць нашай краіны склала 12 мільярдаў долараў.
На здымку: міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Фота — bymedia.net