Міністр фінансаў: Падатковы манеўр не перашкодзіць беларускаму бюджэту

Міністр фінансаў: Падатковы манеўр не перашкодзіць беларускаму бюджэту

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук запытаўся ў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, ці не занадта аптымістычна выглядае закладзены ў бюджэце 2019 года сярэднегадавы кошт у 60 долараў за барэль нафты. (На відэа глядзець з 11.15.)

"Мы разглядалі гэтую цану, калі складалі бюджэт, як умерана песімістычную. Цяпер цэны сапраўды стабілізуюцца на крыху іншых узроўнях", — прызнаўся чыноўнік. Але па прагнозах Мінфіна, сярэднегадавы кошт за нафту будзе не ніжэй за прагназаваны, а ўвогуле Мінфін прагназуе 63 долары за барэль. 

Міністр патлумачыў, што расійскі падатковы манеўр не паўплывае на асноўную частку беларускага бюджэту. "Бюджэтнае правіла, закладзенае ў бюджэт, дазваляе не ўвязваць бягучыя выдаткі бюджэту, выдаткі капітальнага характару з гэтымі мэтавымі прыбыткамі. Гэтыя прыбыткі выкарыстоўваюцца выключна на разлікі па вонкавых абавязацельствах. І рызыкаў для выканання асноўнай часткі бюджэту змяненне прыбыткаў не стварае", — заявіў міністр.

Як паведамлялася раней, расійскі бок адмаўляецца кампенсаваць Беларусі страты ад падатковага манеўру, ставячы ўмовай большую інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй. Беларускі бок заяўляе, што страты складуць каля 300 мільёнаў долараў. 

Больш важных навін за 19 снежня ў праграме “Петарда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі