Міністр інфармацыі згодны з пазіцыяй МУС ― за стрым у Фэйсбуку трэба караць
Хоць у заканадаўстве гэта канкрэтна і не прапісана, але стрым у Фэйсбуку варта лічыць “незаконным вырабам прадукцыі СМІ”. Такое меркаванне выказвае міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у адказ на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.
“Я асабіста падтрымліваю гэтую пазіцыю МУС, але лічу, што ў заканадаўчай базе гэта павінна быць больш ясна прагаворана ― тут патрэбная больш сур’ёзная распрацоўка”, ― заявіў міністр інфармацыі.
Нагадаем, 17 красавіка журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта “незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ”. Старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Дзмітрый Трубнін склаў пратакол за стрым, які Кастусь Жукоўскі ладзіў на прыватным акаўнце ў Фэйсбуку. Ён здымаў на відэа, як два міліцыянты праніклі на падворак грамадскага актывіста Барыса Анікеева
19 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні быў прыняты законапраект з праўкамі ў Закон “Аб СМІ”.