Міністр расказаў, калі плануецца пачатак масавай вакцынацыі супраць каранавіруса

Міністр расказаў, калі плануецца пачатак масавай вакцынацыі супраць каранавіруса

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" расказаў, калі ў Беларусі плануецца пачатак масавай вакцынацыі супраць каранавіруса. Па яго словах, для ўсіх, хто захоча і не будзе мець супрацьпаказанняў, яна стартуе ў канцы сакавіка. Пакуль вакцынацыю праходзяць медыкі, з пачатку сакавіка — педагогі, работнікі гандлю і сельгаспрадпрыемстваў — "у каго па родзе дзейнасці мноства кантактаў з іншымі людзьмі".

Піневіч паведаміў пра паступленне 40 тысяч вакцын, у пачатку сакавіка ён чакае яшчэ 100 тысяч. "У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі", — сказаў міністр.

Афіцыйна заяўляецца, што сітуацыя з распаўсюдам у нашай краіне COVID-19 нармалізуецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі