Мінск выйшаў з адукацыйнага пагаднення, але беларусы могуць вучыцца ў Польшчы

А вось ці змогуць палякі вучыцца ў Беларусі, пакуль незразумела / pixabay
А вось ці змогуць палякі вучыцца ў Беларусі, пакуль незразумела / pixabay

Выхад Мінска з адукацыйнага пагаднення з Варшавай не адразае шляхі для навучання ў Польшчы, сказала ў інтэрв'ю "Позірк" прэс-сакратарка польскага Міністэрства адукацыі і навукі Адрыянна Цалус-Поляк.

"Нормы, якія дзейнічаюць у Польшчы, дазваляюць працягнуць атрымліваць адукацыю асобам, якія навучаліся за мяжой", — дадала польская чыноўніца.

Студэнты з Беларусі ў мінулым навучальным годзе складалі 13% ад усіх замежных студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Але Беларусь у канцы мінулага месяца скасавала пагадненне з Польшчай аб прызнанні эквівалентнасці вышэйшай адукацыі.

Дарэчы, дагэтуль незразумела, ці змогуць грамадзяне Польшчы атрымаць адукацыю ў Беларусі. У польскім Міністэрстве адукацыі тлумачаць, што пытанні атрымання адукацыі замежнымі грамадзянамі ў Беларусі рэгулююцца нацыянальным заканадаўствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі