Мінскага прадпрымальніка затрымалі за тапак "Стоп-таракан" на аўто

Іван Тышчанка / сацсеткі
Іван Тышчанка / сацсеткі

У Мінску сілавікі затрымалі Івана Тышчанку за тапак "Стоп-таракан" на машыне, піша "Наша Ніва". Фота аўтамабіля з тапкам паказалі ў відэароліку на канале сілавікоў.

35-гадовы прадпрымальнік валодае інтэрнэт-крамай. Адным з першых ён вырабіў гадзіннікі з "Пагоняй", якія афіцыйна замовіў на заводзе "Луч". Свае дзеянні Тышчанка тлумачыў тым, што беларусы цікавяцца сваёй гісторыяй, а бізнес павінен гэта падтрымліваць.

У відэароліку сілавікоў таксама паказваюць фота з удзелам Тышчанкі ў адным з нядзельных маршаў. Таксама сілавікі заяўляюць, быццам прадпрымальнік удзельнічаў у плане "Перамога". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі