Мінская міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым службы

Мінская міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым службы

Мінская міліцыя перайшла на ўзмоцнены рэжым працы ў сувязі з тэрактамі ў французскай сталіцы. Прынятыя дадатковыя меры бяспекі. Пра гэта ў панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў. Паводле яго слоў, на вакзале, Прывакзальнай плошчы, у метрапалітэне, на выездах з горада нясуць службу ўзмоцненыя нарады праваахоўнікаў, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Барсукоў прапанаваў кіраўнікам раённых адміністрацый сталіцы правесці нарады па пытанні аховы грамадскага парадку. Ён адзначыў, што ўсе масавыя мерапрыемствы ў Мінску мусяць адбывацца толькі з дазволу кіраўніцтва раёнаў і пры неабходным выкананні мераў бяспекі. Была звернутая ўвага і на тое, што недапушчальныя парушэнні прапускнога рэжыму ў інтэрнаты, адміністрацыйныя будынкі, на прадпрыемствы і ў арганізацыі.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі