Мінская вобласць — лідар па запазычанасці па заробках
А на Брэстчыне прадпрыемстваў-даўжнікоў зусім няма.
Белстат апублікаваў звесткі пра запазычанасць па выплаце заробкаў па стане на 1 жніўня 2015 года.
Агулам па Беларусі налічваецца 464 прадпрыемствы і арганізацыі, якія не разлічыліся з сваімі работнікамі па заробках. Сума запазычанасцяў склала амаль 331 млрд рублёў.
Найбольшую запазычанасць мае Мінская вобласць — 211 арганізацыяў, 141 млрд 290 млн рублёў. На другім месцы ідзе Віцебшчына — 192 арганізацыі, 126 млрд 267,6 млн рублёў. Гродзенская вобласць мае 31 арганізацыю-даўжніка і амаль 25 млрд рублёў запазычанасці, Магілёўская — 20 арганізацыяў і 15,4 млрд. У Мінску — 6 арганізацыяў не выплацілі работнікам каля 19,5 млрд рублёў, а ў Гомельскай вобласці — 4 арганізацыі і 3,6 млрд рублёў запазычанасці.
Найлепш па гэтым паказчыку выглядае Брэсцкая вобласць — там усе прадпрыемствы разлічыліся з работнікамі.
Фота: minfin.com.ua