Мінскі абласны краязнаўчы музей паказвае гледачам трэшавых пачвараў (фота)
Дзіўныя фігуры ўпрыгожваюць экспазіцыю Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне. Фатаздымкі іх размясціў у сваім акаўнце ў фэйсбуку кіраўнік таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
У ліку няўклюдных фігур можна пабачыць зубра ў хакейнай форме, ваўка або шакала ў вопратцы княскага дружынніка і нейкага блазна з галавой кракадзіла каля кулямёта.