Мінскім АМАПаўцам прывезлі копію цудатворнага абраза

Жыровіцкая ікона Божай Маці / pravoslavie.ru
Жыровіцкая ікона Божай Маці / pravoslavie.ru

Напярэдадні Вялікадня мінскім АМАПаўцам прывезлі адну з галоўных святынь беларускай праваслаўнай царквы — цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці, урачыста паведамляе БЕЛТА. З гэтай нагоды на базе АМАП адбылося мерапрыемства: малебен і прыкладанне да абраза, у якім узялі ўдзел кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама супрацоўнікі службаў і падраздзяленняў сталічнай міліцыі, члены іх сем'яў.

"Вера ў сэрца павінна быць ва ўсіх. Для супрацоўнікаў міліцыі — гэта важна асабліва, — запэўніў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. — Я хацеў бы выказаць словы падзякі ўладару Веніяміну за гэтую магчымасць людзям дакрануцца да святыні".

Пазней БПЦ паведаміла, што ў Мінск прывезлі копію Жыровіцкага абраза Божай Маці.

Уступіўшы на пасаду ў канцы жніўня 2020 года прычынай масавай незадаволенасці беларусаў уладамі мітрапаліт Веніямін назваў тое, "што сэрцы нашы схіліліся ў нядобры бок" і заявіў, што царква павінна быць па-за палітыкай. Тым не менш, сам ён — частка палітыкі дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

З пачатку праўлення БПЦ Веніямінам святары пастаянна "асвячаюць" міліцэйскія часткі і наведваюць міліцэйскія святы. Але хто паверыць у "веру ў сэрцы" ў беларускіх сілавікоў падчас масавых рэпрэсій і катаванняў у СІЗА і турмах апанентаў рэжыму?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі