Мінскім уладам падалі заяву, каб “Чарнобыльскі шлях” дазволілі ў 18:00

Мінскім уладам падалі заяву, каб “Чарнобыльскі шлях” дазволілі ў 18:00

Заяўнікі традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях” падалі заяву ў Мінгарвыканкам, каб акцыю ўсё ж дазволілі правесці 26 красавіка ў 18:00, бо гэта працоўны дзень. Раней чыноўнікі дазволілі правесці шэсце толькі ў 14:00. Нікога з кіраўнікоў Мінгарвыканкама на месцы не аказалася, а заяву прыняла Іна Кавалеўская, начальнік аддзела дакументазвароту і кантроля.

Як адбывалася падача заявы, Еўрарадыё распавёў адзін з заяўнікоў акцыі Юрый Меляшкевіч:

“Калі мы з’явіліся ў Мінгарвыканкаме, апынулася, што ні старшыні, ні намесніка, нікога няма на працы ў працоўны час. Калі акцыю не дазволяць, то застанецца дазволеная акцыя ў Кіеўскім скверы, куды заклікаюць прыходзіць прадстаўнікі КХП БНФ. Але для нас гэта будзе адзнака, што ўлада глухая і не хоча чуць людзей”.

Пакуль гарадскія ўлады задаволілі толькі акцыю прадстаўнікоў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ у Кіеўскім скверы 26 красавіка ў 18:00.

Глядзець размову з Юрыем Меляшкевічам цалкам можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі