Мінскія ўлады дазволілі шэсце і мітынг у Курапатах

Мінскія ўлады дазволілі шэсце і мітынг у Курапатах

Мінскія гарадскія і абласныя ўлады дазволілі шэсце і мітынг у Курапатах, месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе створаны народны мемарыял. Акцыя, прымеркаваная да Дзядоў, адбудзецца ў нядзелю, 5 лістапада. Яе ўдзельнікі збяруцца ў 11.30 каля гадзіннікавага завода “Прамень”. А 12-й гадзіне мусіць пачацца шэсце, інфармуе Радыё Свабода і не ўдакладняе, хто ж падаваў заяўку. Вядома, што традыцыйна гэтую акцыю праводзіць КХП-БНФ.

Мінскія ўлады дазволілі шэсце і мітынг у Курапатах
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі