Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзяды

Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзяды

Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзяды (на Дзень памяці памерлых). Была задаволеная заяўка, пададзеная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй-БНФ (яе старшыня — палітэмігрант Зянон Пазняк). Вулічная акцыя прызначана на нядзелю, 3 лістапада. Удзельнікам прапануецца сабрацца ў 11:30 каля станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" (з боку гадзіннікавага завода). Традыцыйнае шэсце ў Курапаты, у месца масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, пачнецца а 12-й гадзіне.

Шэсці на Дзень памяці памерлых адбываюцца ў Мінску штогод з 1988 года. Летась у ім удзельнічала некалькі соцень чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі