"Мінсктранс" — пра прыбраныя ў транспарце абвесткі аб масачным рэжыме
У "Мінсктрансе" пракаментавалі знікненне з грамадскага транспарту сталіцы абвестак пра масачны рэжым. "Нашэнне маскі — справа добраахвотная кожнага з нас", — фактычна паўтарае прэс-сакратар прадпрыемства Алена Грамыка нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі. "Таму тая інфармацыя, якая была ў нас размешчана ў рухомым саставе і насіла абавязковы характар, знятая", — цытуе яе словы minsknews.by.
Лукашэнка за апошні тыдзень неаднаразова выказваўся супраць прымушэння людзей насіць у грамадскіх месцах ахоўныя маскі. У выніку абавязковы масачны рэжым адмянілі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не лічыць сябе "ковід-дысідэнтам". Паводле яго слоў, беларусы не ўмеюць насіць маскі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.