Мінюст адмовіўся рэгістраваць прарасійскую партыю "Саюз"

Мінюст адмовіўся рэгістраваць прарасійскую партыю "Саюз"

Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць прарасійскую партыю "Саюз", паведамляе прэс-служба ведамства.

Мінюст праверыў даныя 150 чалавек з 1023 заснавальнікаў партыі і выявіў, што 26 з іх не існуе. Агулам у спісе заснавальнікаў пазначана 1023 чалавекі. Для рэгістрацыі партыі патрэбна не менш за 1000. Пасля праверкі Мінюста заснавальнікаў выявілася менш за неабходную лічбу.

Таксама Мінюст выявіў недакладныя звесткі наконт месца жыхарства некаторых людзей. А ў шэрагу впадкаў былі пазначаныя не ўсе прадугледжаныя законам звесткі. 

У дадатак адным з заснавальнікаў выступіў чалавек, які не мае беларускага грамадзянства, што таксама парушае закон. 

Устаноўчы з'езд партыі "Саюз" прайшоў у Мінску 6 сакавіка. Узначаліў яе Сяргей Лушч, вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі. На ўстаноўчым з'ездзе партыі прысутнічалі дэпутат Дзярждумы РФ, прадстаўнікі так званых ДНР і ЛНР, беларускі дэпутат Тэнгіз Думбадзэ, праўладны палітолаг Аляксей Дзермант і Юрый Васкрасенскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі