Мінюст вынес пісьмовае папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў
Мінюст вынес пісьмовае папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ліст быў атрыманы15 ліпеня. Прэс-служба БАЖ адзначае, што само папярэджанне вынесена намеснікам міністра Сяргеем Каліноўскім 8 ліпеня, а на канверце стаіць штамп адпраўкі 9 ліпеня. Аднак трэкінг заказных лістоў "Белпошты" паказвае, што ліст быў прыняты ад адпраўшчыка толькі 13 ліпеня — за дзень да ператрусу ў офісе арганізацыі.
У папярэджанні заяўлена, што Мінюст не атрымаў ад БАЖ усе запатрабаваныя раней дакументы. Таксама ў чыноўнікаў узніклі пытанні да дамоваў для юрыдычных адрасоў некаторых філій арганізацыі. Мінюст загадаў прыняць меры па ліквідацыі парушэння і праінфармаваць ведамства пра гэта ўжо 16 ліпеня.
Аднак офіс БАЖ апячатаны, у арганізацыі няма доступа да дакументаў. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў праінфармуе Міністэрства юстыцыі аб тым, што мы не маем доступу да статутных дакументаў, пячаткі і дамоваў арэнды, пра якія згадваецца ў папярэджанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.